аліга́рх, ‑а,
1. У антычныя і сярэдневяковыя часы — член алігархічнага ўрада.
2. Прадстаўнік буйнога манапалістычнага капіталу.
аліга́рх, ‑а,
1. У антычныя і сярэдневяковыя часы — член алігархічнага ўрада.
2. Прадстаўнік буйнога манапалістычнага капіталу.
алігархі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да алігархіі.
аліга́рхія, ‑і,
1. У антычныя часы і сярэдневякоўе — дзяржаўны лад, заснаваны на панаванні невялікай групы найбольш багатых і знатных асоб, а таксама пануючая група.
2.
[Грэч. oligarchia — улада нямногіх.]
аліга́тар, ‑а,
Тупарылы кракадзіл, які водзіцца ў Паўночнай Амерыцы і Пауднёвым Кітаі.
[Англ. alligator з ісп. el lagarto — яшчарка.]
алігафрэнапедаго́гіка, ‑і,
Навука пра выхаванне, навучанне і шляхі карэкцыі недахопаў развіцця разумова адсталых дзяцей і дзяцей, у якіх пасля энцэфаліту, менінгіту і інш. хвароб і траўмаў мозгу парушылася дзейнасць цэнтральнай нервовай сістэмы.
алізары́н, ‑у,
Фарбавальнае рэчыва, якое вырабляецца з карэння марэны або з мінералаў.
[Фр. alisarine з араб.]
алізары́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да алізарыну.
алілу́йшчык, ‑а,
алілу́йшчына, ‑ы,
алілу́я,
Хвалебны малітоўны выгук у набажэнствах іудзейскай і хрысціянскай рэлігій.
[Грэч. alliluia ад стараж.-яўр. halelü Jah — хваліце Іегову.]