Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выветрыць, ✂; зак.

  1. Разбурыць пад уздзеяннем ветру, пад уплывам атмасферных ваганняў.

    • Вецер выветрыў торф.
  2. Прымусіць што-н. знікнуць праветрываннем або пад уздзеяннем ветру.

    • В. смурод.

|| незак. выветрываць, ✂.

|| наз. выветрыванне, ✂.

вывіх, ✂, м.

Зрушэнне косці ў суставе, а таксама месца, дзе адбылося такое зрушэнне.

  • В. рукі.
  • Фармалістычныя вывіхі ў творчасці (перан.).

вывіхнуцца, ✂; зак.

Зрушыцца ў суставе.

  • Палец вывіхнуўся.

вывіхнуць, ✂; зак.

Пашкодзіць, зрабіўшы вывіх.

  • В. нагу.

|| незак. вывіхваць, ✂.

вывудзіць, ✂; зак.

  1. Вылавіць вудай.

    • В. шчупака.
  2. перан. Выведаць, здабыць што-н. хітрыкамі, падманам (разм.).

    • В. сакрэты.
    • В. грошы ў каго-н.

|| незак. вывуджваць, ✂.

вывучка, ✂, ж.

  1. гл. вывучыць.

  2. Набытыя ў працэсе вучобы уменне, навыкі, практычны вопыт.

    • Добрая в.
    • Ваенная в.

вывучыць, ✂; зак.

  1. гл. вучыць.

  2. Вучачы, засвоіць; развучыць.

    • В. замежную мову.
    • В. песню.
  3. Навукова даследаваць, пазнаць.

    • В. прычыны засухі.
    • В. старажытную архітэктуру.
  4. Уважліва назіраючы, азнаёміцца, зразумець.

    • В. абстаноўку.

|| незак. вывучаць, ✂ і вывучваць, ✂.

вывязаць, ✂; зак.

Сплесці пры дапамозе кручка, спіц.

  • В. узор.

|| незак. вывязваць, ✂.

выгаварыцца, ✂; зак. (разм.).

Выказаць усё да канца.

  • Дайце яму в.

выгаварыць, ✂; зак.

  1. Вымавіць, сказаць.

    • Гэта слова цяжка в.
  2. Дамагчыся абяцання чаго-н. (разм.).

    • В. тыдзень адтэрміноўкі.
  3. Прабраць (разм.).

    • Маці выгаварыла хлапчуку за свавольства.

|| незак. выгаворваць, ✂.