Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расклінаваць, ✂; зак.

  1. Забіўшы клін, расшчапіць.

  2. Выцягнуць, вырваць з чаго-н. забіты клін.

|| незак. раскліноўваць, ✂.

раскляваць, ✂; зак.

  1. Клюючы, з’есці ўсё.

    • Куры расклявалі зерне.
  2. Клюючы, пашкодзіць што-н. або пашырыць пашкоджанне ў чым-н.

    • Груганнё расклявала рану.

|| незак. расклёўваць, ✂.

раскляпаць, ✂; зак.

  1. Разняць на часткі што-н. скляпанае.

    • Р. канструкцыю.
  2. Распляскаць, расплюшчыць чым-н. цяжкім, цвёрдым.

    • Р. заклёпку.

|| незак. расклёпваць, ✂.

|| наз. расклёпванне, ✂ і расклёпка, ✂.

|| прым. расклёпачны, ✂.

раскол​1, ✂, м.

  1. гл. раскалоць.

  2. Месца, па якім што-н. расколата або раскалолася; трэшчына.

  3. перан. Раздзяленне каго-, чаго-н. на групы, часткі, абумоўленае наяўнасцю рознагалоссяў.

    • Р. у грамадстве.
  4. Рэлігійна-грамадскі рух у Расіі, які ўзнік у сярэдзіне 17 ст., быў накіраваны супраць афіцыйнай царквы і закончыўся ўтварэннем стараверства.

раскол​2, ✂, м.

Хуліган, задзіра.

  • Трэба супакоіць гэтага раскола.

раскопка, ✂, ж.

  1. гл. раскапаць.

  2. мн. Работы па выяўленню чаго-н. схаванага ў зямлі, звычайна прадметаў старажытнасці, а таксама месца, дзе праводзяцца падобныя работы.

    • Археалагічныя раскопкі.

|| прым. раскопачны, ✂.

раскос, ✂, м. (спец.).

Коса пастаўленая распорка, падпорка.

|| прым. раскосны, ✂.

раскосы, ✂.

  1. Пра вочы з касым разрэзам.

  2. З касавокасцю, пры якой зрэнкі скіраваны ў бок ад носа.

|| наз. раскосасць, ✂.

раскоўзаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Яздой або катаннем зрабіць слізкім, коўзкім.

    • Р. сцежку.
  2. Размяць, раскідаць, скамячыць.

    • Р. пасцель.

|| незак. раскоўзваць, ✂.

раскоша, ✂, ж.

  1. Поўны жыццёвы дастатак.

    • Жыць у раскошы.
  2. Празмернасць, пышнасць у камфорце.

    • Прадметы раскошы.
  3. Прыроднае багацце, пышнасць расліннасці.

    • Р. паўднёвай прыроды.