Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жаніцца, ✂; зак. і незак.

  1. Пра мужчыну: уступіць (уступаць) у шлюб.

    • Сын жэніцца.
  2. (адз. л. не ўжыв.). Уступіць (уступаць) у шлюб.

    • Сусед з суседкай жэняцца.

◊

  • Пакуль жаніцца, загаіцца (разм. жарт.) — да вяселля зажыве.

|| зак. ажаніцца, ✂ і пажаніцца, ✂.

  • Сын сёлета ажаніўся.
  • Вырашылі п.

|| наз. жаніцьба, ✂.

жаніць, ✂; незак.

Шлюбам злучаць у пару для сямейнага жыцця (пра мужчыну).

  • Ж. сына.
  • Без мяне мяне жанілі (прыказка пра чалавека, якога ўцягнулі ў што-н. без яго ведама).

|| зак. ажаніць, ✂.

жанкі, ✂.

Жанчыны.

  • Пара, ж., дадому ісці!

жаноцкі, ✂.

Уласцівы жанчыне; мяккі, пяшчотны, прывабны.

  • Жаноцкае хараство.

|| наз. жаноцкасць, ✂.

жаночы, ✂.

  1. гл. жанчына.

  2. Уласцівы жанчыне, такі, як у жанчыны.

    • Жаночая ласка.
    • Ж. характар.
  3. Які адносіцца да асобіны, асобы жаночага полу.

    • Жаночая палавая клетка.

жанр, ✂, м.

  1. Род твораў у галіне якога-н. мастацтва, які характарызуецца пэўнымі ўласцівасцямі, сюжэтнымі і стылістычнымі прыкметамі.

    • Лірычны ж.
    • Ж. ваеннага рамана.
  2. Жывапіс на бытавыя тэмы (спец.).

    • Пейзаж і ж.
  3. перан. Манера, стыль.

    • Спектакль у новым жанры.

|| прым. жанравы, ✂.

жанрыст, ✂, м.

Мастак, спецыяліст па жанру (у 2 знач.).

жанчына, ✂, ж.

  1. Асоба, па полу супрацьлеглая мужчыну.

    • Ж. сярэдніх гадоў.
  2. Жонка (разм.).

    • Вы не сустрэлі маёй жанчыны?

|| прым. жаночы, ✂.

  • Ж. пол.

жанчыналюб, ✂, м.

Чалавек, які любіць заляцацца да жанчын.

жанчыналюбства, ✂, н.

Празмернае заляцанне да жанчын.