Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жалудачак, , м.

  1. Аддзел сэрца, які сваімі скарачэннямі абумоўлівае рух крыві па крывяноснай сістэме.

    • Правы, левы ж.
  2. Поласць у галаўным, а таксама ў спінным мозгу.

|| прым. жалудачкавы, .

жаль, , м.

  1. Пачуццё спагады, жаласці, выкліканае чыім-н. няшчасцем, пакутай.

    • Не ведаць жалю.
  2. Пачуццё горычы, смутку з прычыны страты каго-, чаго-н.

    • Мацярынскі ж.
  3. Засмучэнне, шкадаванне.

    • Гаварыць з жалем аб здарэнні.

  • На (вялікі) жальзнач. пабочн.) — ужыв., каб выказаць шкадаванне з прычыны чаго-н.

жальба, , ж.

  1. Смутак, туга, шкадаванне.

    • Ж. сэрца.
  2. Скарга, нараканне.

    • Затоеная ж. падступала да горла.

жалюзі, нескл., н.

Сонцазасцерагальныя шторы з нахільна ўмацаваных пласцінак на шнурах.

|| прым. жалюзійны, .

жалязка, , н. (разм.).

  1. Лязо гэбля, фуганка і пад.

  2. Прас, які награваюць на агні.

жалязняк1, , м.

Жалезная руда (толькі ў спалучэнні з прыметнікам).

  • Магнітны ж.
  • Буры ж.

жалязняк2, , м. (разм.).

Лапата, рыдлёўка.

  • Агарод ускапалі жалезняком.

жалязяка, , ж. (разм.).

Кавалак жалеза, жалезіна.

жамерыны, .

Адходы пасля выціскання соку або алею з чаго-н.

  • Канапляныя ж.

жамчужна-...

Першая частка складаных слоў са знач. жамчужны (у 2 знач.), з бліскуча-белым адценнем, напр. жамчужна-белы.