Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выбуховы, .

Які мае дачыненне да выбуху (у 1 знач.), з’яўляецца вынікам выбуху або здольны ўтварыць выбух ці здольны ўзрывацца.

  • Выбуховая хваля.
  • Выбуховыя рэчывы.

выбыць, ; зак. (афіц.).

Перастаць знаходзіцца або лічыцца дзе-небудзь.

  • В. з горада.
  • В. у камандзіроўку.
  • В. са строю.

|| незак. выбываць, .

|| наз. выбыццё, .

вывад, , м.

  1. гл. вывесці.

  2. Суджэнне, якое лагічна вынікае з меркаванняў.

    • Тэарэтычныя, практычныя вывады.
  3. Провад або прыстасаванне, прызначанае для сувязі са знешнім асяроддзем (спец.).

|| прым. вывадны, .

вывадак, , м.

Птушаняты або дзеці млекакормячых, якія жывуць яшчэ разам.

  • Вераб’іны в.
  • Воўчы в.

|| прым. вывадкавы, .

вывадка, , ж.

  1. гл. вывесці.

  2. Вывад коней для агляду ці размінкі (спец.).

|| прым. вывадкавы, .

выважыць, ; зак.

  1. Узважваючы, вызначыць вагу (спец.).

    • В. тару.
  2. Вывернуць рычагом.

    • Насілу пень выважылі.

|| незак. выважваць, .

вывазіць, ; зак.

Перавозячы часткамі, вывезці поўнасцю.

  • В. увесь гной на поле.

вываліцца, ; зак.

Выпасці, упасці адкуль-н.

  • В. з воза.
  • Кніга вывалілася з рук.

|| незак. вывальвацца, .

вываліць, ; зак.

Выкульваючы, выдаліць адкуль-н.

  • В. седакоў з саней.

|| незак. вывальваць, .

выварат, , м.

  1. Унутраны, левы бок тканіны, адзення.

    • В. аднабаковага трыкатажу.
  2. Становішча, пры якім орган ці яго частка вывернуты ўнутраным бокам наверх (спец.).

    • В. павек.
  3. Тое, што і выварацень.

|| прым. вываратны, .