Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карапуз, ✂, м. (разм. жарт.).

Пра малое тоўстае дзіця.

|| памянш.-ласк. карапузік, ✂.

караскацца, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і карабкацца.

|| зак. ускараскацца, ✂.

карась, ✂, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з чырванаватымі плаўнікамі.

|| прым. карасёвы, ✂ і карасіны, ✂.

  • Карасёвая юшка.

карат, ✂, м.

Мера масы алмазаў і іншых каштоўных камянёў, роўная О,2 г.

|| прым. каратны, ✂.

каратаць, ✂; незак. (разм.).

Праводзіць, бавіць час.

  • К. вечары ў чаканні дзяцей.

|| зак. скаратаць, ✂.

каратка... (гл. коратка...)

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «каротка...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. каратканогі, караткахвосты.

караткаваты, ✂.

Крыху карацейшы, чым трэба.

  • Караткаватыя рукавы.

караткахвалевы, ✂.

Які працуе на кароткіх радыёхвалях.

  • Караткахвалевая радыёстанцыя.

караткахвосты, ✂.

З кароткім хвастом.

  • К. заяц.

караткашэрсны, ✂.

З кароткай шэрсцю.

  • Караткашэрсная парода авечак.