Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дрэсіроўшчык, ✂, м.

Той, хто займаецца дрэсіроўкай.

  • Д. звяроў.

|| ж. дрэсіроўшчыца, ✂.

|| прым. дрэсіроўшчыцкі, ✂.

дрэўка, ✂, н.

Выструганая палка, да якой прымацоўваецца сцяг.

|| прым. дрэўкавы, ✂.

дрэўны, ✂.

Які здабываецца з дрэва.

  • Дрэўная смала.

дуалізм, ✂, м.

Філасофскі кірунак, які, у супрацьлегласць манізму, прызнае ў аснове свету два незалежныя і раўнапраўныя пачаткі: матэрыю і дух.

|| прым. дуалістычны, ✂.

дуб, ✂, м.

  1. Буйное ліставое дрэва сямейства букавых з цвёрдай драўнінай і пладамі-жалудамі.

    • Д. галлё распусціў.
  2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

    • Бочка з дубу.

◊

  • Дуба даць (разм.) — памерці.

|| памянш.-ласк. дубок, ✂ і дубочак, ✂.

|| прым. дубовы, ✂.

дубаваты, ✂ (разм.).

Тупы, някемлівы, нявыхаваны.

  • Д. хлопец.

|| наз. дубаватасць, ✂.

дубальтовы, ✂ (разм.).

  1. Падвойны.

    • Дубальтовыя рамы.
  2. Які мае два ствалы (пра ружжо).

дубальтоўка, ✂, ж.

Двухствольнае паляўнічае ружжо.

  • Тульская д.

дубец, ✂, м.

Тонкі гібкі прут.

  • З дубцоў плятуць кашы.
  • Не гані каня дубцом, а гані аўсом (з нар.).

|| памянш. дубчык, ✂.

дубець, ✂; незак.

  1. Мерзнуць, калець.

    • Не зайздросная справа д. на марозе.
  2. Зацвердзяваць, карчанець (пра труп); цвярдзець, лубянець ад холаду.

    • Кажух дубее на холадзе.