Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жанкі, ✂.

Жанчыны.

  • Пара, ж., дадому ісці!

жаноцкі, ✂.

Уласцівы жанчыне; мяккі, пяшчотны, прывабны.

  • Жаноцкае хараство.

|| наз. жаноцкасць, ✂.

жаночы, ✂.

  1. гл. жанчына.

  2. Уласцівы жанчыне, такі, як у жанчыны.

    • Жаночая ласка.
    • Ж. характар.
  3. Які адносіцца да асобіны, асобы жаночага полу.

    • Жаночая палавая клетка.

жанр, ✂, м.

  1. Род твораў у галіне якога-н. мастацтва, які характарызуецца пэўнымі ўласцівасцямі, сюжэтнымі і стылістычнымі прыкметамі.

    • Лірычны ж.
    • Ж. ваеннага рамана.
  2. Жывапіс на бытавыя тэмы (спец.).

    • Пейзаж і ж.
  3. перан. Манера, стыль.

    • Спектакль у новым жанры.

|| прым. жанравы, ✂.

жанрыст, ✂, м.

Мастак, спецыяліст па жанру (у 2 знач.).

жанчына, ✂, ж.

  1. Асоба, па полу супрацьлеглая мужчыну.

    • Ж. сярэдніх гадоў.
  2. Жонка (разм.).

    • Вы не сустрэлі маёй жанчыны?

|| прым. жаночы, ✂.

  • Ж. пол.

жанчыналюб, ✂, м.

Чалавек, які любіць заляцацца да жанчын.

жанчыналюбства, ✂, н.

Празмернае заляцанне да жанчын.

жанчынаненавіснік, ✂, н. (кніжн.).

Той, хто пазбягае, ненавідзіць жанчын.

|| прым. жанчынаненавісніцкі, ✂.

|| наз. жанчынаненавісніцтва, ✂.

жанчынападобны, ✂.

Падобны знешнім выглядам на жанчыну.

  • Ж. мужчына.