Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дазволіць, ✂; зак.

  1. Даць дазвол, згадзіцца на што-н.

    • Д. ад’езд.
  2. Даць магчымасць.

    • Гатунковае насенне дазволіць павысіць ураджай.
  3. дазволь(це). Ужыв. як форма ветлівага звароту да прысутных.

    • Дазвольце запрасіць вас на выстаўку.

|| незак. дазваляць, ✂.

дазіметр, ✂, м.

Прыбор для вымярэння доз іанізуючых выпрамяненняў.

|| прым. дазіметравы, ✂.

дазіметрыя, ✂, ж.

Галіна прыкладной фізікі, у якой вывучаюцца фізічныя велічыні, што характарызуюць дзеянне іанізуючых выпрамяненняў, а таксама метады і прыборы для вымярэння гэтых велічынь.

|| прым. дазіметрычны, ✂.

дазіраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) дазіроўку.

  • Д. лякарства.

|| наз. дазіраванне, ✂ і дазіроўка, ✂.

дазнанне, ✂, н. (спец.).

Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы для ўстанаўлення факта злачынства і павінных у ім асоб.

дазнацца, ✂; зак. (разм.).

Выведаць і сабраць звесткі пра каго-, што-н., даведацца пра каго-, што-н.

  • Д. пра злачынцаў.

|| незак. дазнавацца, ✂.

дазор, ✂, м.

  1. Абход для агляду.

    • Крэйсер накіраваўся ў д.
  2. Невялікі атрад, які пасылаецца для аховы і разведкі.

    • Д. знаёміўся з мясцовасцю.

|| прым. дазорны, ✂.

  • Дазорнае судна.
  • Змяніць дазорнага (наз.).

дазорац, ✂, м.

Службовая асоба, якая выконвае абавязкі па нагляду за чым-н., ахове чаго-н.

  • Д. маяка.

|| прым. дазорчы, ✂.

даіцца, ✂; незак.

Даваць малако.

  • Карова яшчэ доіцца.

даіць, ✂; незак.

  1. Выцэджваць малако з вымя.

    • Д. кароў.
  2. перан. Настойліва вымагаць у каго-н. сродкі і інш. (разм.).

|| зак. падаіць, ✂.

|| наз. даенне, ✂ і дойка, ✂.

|| прым. даільны, ✂.

  • Даільная ўстаноўка.