Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

даесці, ; зак.

З’есці да канца, скончыць есці.

  • Д. верашчаку.

|| незак. даядаць, .

даехаць, ; зак.

Едучы, дабрацца да якога-н. месца; прыехаць.

  • Да горада можна д. на машыне.

|| незак. даязджаць, .

даёнка, , ж.

Пасудзіна, у якую дояць малако.

|| прым. даёначны, .

дажартавацца, ; зак. (разм.).

Многа жартуючы, наклікаць на сябе непрыемнасці.

  • Глядзі, хлопец, дажартуешся!

дажджаваць, ; незак.

Штучна арашаць шляхам распырсквання вады з дапамогай спецыяльных установак.

|| наз. дажджаванне, .

|| прым. дажджавальны, .

дажджавік, , м. (разм.).

Плашч з непрамакальнай тканіны.

дажджамер, , м. (спец.).

Прыбор для вымярэння колькасці атмасферных ападкаў.

|| прым. дажджамерны, .

дажджлівы, .

Багаты частымі дажджамі.

  • Дажджлівая восень.

|| наз. дажджлівасць, .

дажджом, прысл.

  1. Падобна на дождж, як дождж.

    • Іскры сыпаліся д.
  2. У дождж.

    • Не хочацца ісці д.

дажджынка, , ж. (разм.).

Кропля дажджу.

  • На шыбах з’явіліся першыя дажджынкі.