Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

даклікацца, ✂; зак. (разм.).

Клічучы, вымусіць адгукнуцца.

  • Цяжка яго д.

даклыпаць, ✂; зак. (разм.).

Павольна, з цяжкасцю дайсці да якога-н. месца.

  • Ледзь даклыпаў да хаты.

дакляраваць, ✂; зак. і незак. (разм.).

Паабяцаць (абяцаць) зрабіць што-н.

  • Дакляраваў навастрыць сярпы.

|| незак. дакляроўваць, ✂.

дакончыць, ✂; зак.

  1. Давесці да канца, завяршыць пачатае.

    • Д. крыць страху.
  2. Дабіць, даканаць, прыкончыць (разм.).

    • Д. параненага звера.

|| незак. дакончваць, ✂.

дакопкі, ✂.

Завяршэнне ўборкі бульбы.

дакор, ✂, м.

Папрок, выказаны каму-н. за што-н.

  • Выказаць д. за дрэнную работу.

дакорлівы, ✂.

Такі, што выражае дакор.

  • Д. позірк.

|| наз. дакорлівасць, ✂.

дакоскі, ✂, н. (разм.).

Завяршэнне касьбы.

  • Касцы справілі д.

дакрануцца, ✂; зак.

  1. да каго-чаго. Даткнуцца да каго-, чаго-н.

    • Печ так нагрэлася, што не д.
  2. (звычайна з адмоўем), да чаго. Паспытаць, паспрабаваць чаго-н.

    • Вельмі спяшаліся, да пачастунку нават не дакрануліся.

|| незак. дакранацца, ✂.

дакрасаваць, ✂; зак.

Скончыць красаваць (пра збажыну).

  • Дакрасавала жыта.

|| незак. дакрасоўваць, ✂.