Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раз’ясніцца, ; зак.

Стаць ясным сонечным, праясніцца.

  • Неба раз’яснілася.

|| незак. раз’ясняцца, і раз’яснівацца, .

раз’ятраны, .

  1. Раззлаваны, раз’юшаны.

    • Р. бык.
  2. Моцна развярэджаны, растрывожаны.

    • Балелі раз’ятраныя раны.

|| наз. раз’ятранасць.

раз’ятрыць, ; зак.

  1. Выклікаць у кім-н. моцнае раздражненне, злосць; раз’юшыць.

    • Нечаканая навіна раз’ятрыла Івана.
  2. Прычыніць боль, дакрануўшыся да балючага месца, растрывожыць, развярэдзіць.

    • Р. рану.

|| незак. раз’ятрываць, .

|| наз. раз’ятрыванне, .

раісты, .

Які дае многа раёў, які часта раіцца.

  • Раістая сям’я пчол.

|| наз. раістасць, .

раіцца1, ; незак.

Пытацца, прасіць парады ў каго-н.

  • Р. з мудрымі дзядзькамі.

|| зак. параіцца, .

раіцца2, ; незак.

  1. Утвараць новы рой.

  2. Лятаць, збірацца роем.

  3. перан. Паяўляцца ў вялікай колькасці (пра думкі, пачуцці, сны і пад.).

    • Думкі раяцца ў галаве.

|| наз. раенне, .

раіць1, ; незак.

  1. каго-што і з інф. Даваць якую-н. параду, рэкамендацыі, як зрабіць што-н., як паступіць.

    • Р. больш хадзіць.
  2. з інф. (з адмоўем). Перасцерагаць ад чаго-н., не рэкамендаваць рабіць што-н.

    • На вайне не раяць весці дзённік.

|| зак. параіць, і прыраіць, .

раіць2, ; незак.

Збіраць у рой.

  • Р. пчол.

рай, , м.

Паводле рэлігійна-містычных уяўленняў: месца, дзе знаходзяць шчаслівае існаванне душы праведнікаў пасля іх смерці.

  • Рад бы ў р., ды грахі не пускаюць (прымаўка).
  • Тут проста р., а не жыццё (перан. вельмі добра).

|| прым. райскі, .

рай...

Скарачэнне ў знач. раённы, напр. райсавет, райвыканком, райцэнтр.