Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канцыляршчына, ✂, ж. (разм. неадабр.).

Неапраўданы, празмерны фармалізм у вядзенні спраў.

канцылярыст, ✂, м. (уст.).

Служачы канцылярыі.

|| ж. канцылярыстка, ✂.

канцылярыя, ✂, ж.

Аддзел установы, заняты справаводствам, а таксама памяшканне гэтага аддзела. Нябесная канцылярыя (разм. жарт.) — пра сілы, якія быццам бы кіруюць надвор’ем.

|| прым. канцылярскі, ✂.

  • К. стыль (невыразны, са словамі, характэрнымі для дзелавых папер).

канцэнтраваны, ✂.

Які вызначаецца высокай канцэнтрацыяй (у 2 знач.).

  • Канцэнтраваныя кармы.
  • К. раствор.

|| наз. канцэнтраванасць, ✂.

канцэнтравацца, ✂; незак.

Збірацца, групавацца ў якім-н. адным месцы.

|| зак. сканцэнтравацца, ✂.

|| наз. канцэнтрацыя, ✂.

канцэнтраваць, ✂; незак.

  1. Збіраць, групаваць у адным месцы.

    • К. вытворчасць.
    • К. войскі.
    • К. увагу (перан.).
  2. Згушчаць, насычаць (спец.).

    • К. раствор.
  3. Тое, што і абагачаць (у 2 знач.; спец.).

    • К. руду.

|| зак. сканцэнтраваць, ✂.

|| наз. канцэнтрацыя, ✂.

|| прым. канцэнтрацыйны, ✂.

канцэнтрат, ✂, м.

  1. Гатовы сухі прадукт, спецыяльна апрацаваны для хуткага прыгатавання.

    • К. кашы.
    • К. квасу.
  2. Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (мука, вотруб’е, макуха, зерне).

  3. Канцэнтраваная руда (спец.).

|| прым. канцэнтратны, ✂.

канцэнтрацыйны, ✂.

  1. гл. канцэнтраваць.

  2. канцэнтрацыйны лагер — у некаторых краінах з рэакцыйнымі рэжымамі: месца зняволення і фізічнага знішчэння палітычных праціўнікаў, іншадумцаў, прадстаўнікоў нацыянальнасцей, якія праследуюцца, і пад. [першапач. лагер для ваеннапалонных].

канцэнтрацыя, ✂, ж.

  1. гл. канцэнтраваць, -цца.

  2. Ступень насычанасці, гушчыні чаго-н. (спец.).

    • Раствор моцнай канцэнтрацыі.

канцэнтрычны, ✂, (спец.).

Які мае агульны цэнтр; проціл. эксцэнтрычны ​2.

  • Канцэнтрычныя акружнасці.

|| наз. канцэнтрычнасць, ✂.