Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гіпатэтычны, ✂ (кніжн.).

Заснаваны на гіпотэзе, магчымы.

  • Гіпатэтычная думка.

|| наз. гіпатэтычнасць, ✂.

гіпер..., прыстаўка.

Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. перавышэння мяжы, нормы, напр. гіпервітаміноз, гіпергук, гіпергукавы, гіперінфляцыя, гіперінфляцыйны, гіперкомплексны, гіперпластычны.

гіпербала​1, ✂, ж.

Мастацкі прыём, заснаваны на перабольшанні ўласцівасцей чалавечага характару, прадмета ці з’явы.

|| прым. гіпербалічны, ✂.

гіпербала​2, ✂, ж.

У матэматыцы: незамкнутая крывая з дзвюх галін, якая ўтвараецца пры перасячэнні канічнай паверхні плоскасцю.

|| прым. гіпербалічны, ✂.

гіпертанія, ✂, ж. (спец.).

Хвароба, звязаная з павышэннем крывянога ціску.

|| прым. гіпертанічны, ✂.

гіпертонік, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які хварэе гіпертанічнай хваробай.

гіпертрафіраваны, ✂.

Які падвергся гіпертрафіі.

гіпертрафіравацца, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Падвергнуцца (падвяргацца) гіпертрафіі.

гіпертрафіраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Падвергнуць (падвяргаць) гіпертрафіі.

гіпертрафія, ✂, ж. (кніжн.).

Хваравітае павелічэнне аб’ёму якога-н. органа цела.

  • Г. сэрца.

|| прым. гіпертрафічны, ✂.