Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гізаваць, ✂; незак. (разм.).

Імкліва бегаць, ратуючыся ад укусаў гіза (у 2 знач.).

  • Каровы гізуюць.

|| наз. гіз, ✂.

гікаць, ✂; незак. (разм.).

Утвараць прарэзлівыя, адрывістыя гукі, ускрыкваць.

|| аднакр. гікнуць, ✂.

|| наз. гіканне, ✂ і гік, ✂.

гільдыя, ✂, ж.

  1. У сярэдневяковай Еўропе: аб’яднанне купцоў або рамеснікаў, якія абаранялі інтарэсы сваіх членаў.

  2. У дарэвалюцыйнай Расіі: адзін з разрадаў, на якія падзялялася купецтва ў залежнасці ад маёмаснага стану.

    • Купец другой гільдыі.
  3. Увогуле саюз, аб’яднанне.

    • Г. літаратараў.

|| прым. гільдзейскі, ✂.

гільза, ✂, ж.

  1. Металічная трубка для кулі, снарада з дном, у адтуліну якога ўстаўляецца капсуль.

  2. Папяровая трубачка, якую набіваюць тытунём пры вырабе папярос.

|| прым. гільзавы, ✂.

гільяціна, ✂, ж.

Прылада для пакарання смерцю шляхам адсякання галавы асуджанага.

|| прым. гільяцінны, ✂.

гільяцінаваць, ✂; зак. і незак.

Пакараць (караць) на гільяціне.

гімн, ✂, м.

  1. Урачыстая песня, прынятая як сімвал дзяржаўнага або сацыяльнага адзінства.

    • Дзяржаўны г. Беларусі.
  2. Увогуле — хвалебная песня або музычны твор у гонар каго-, чаго-н.

    • Г. працы.
    • Г. міру і свабодзе.

гімназіст, ✂, м.

Вучань гімназіі.

|| ж. гімназістка, ✂.

|| прым. гімназісцкі, ✂.

гімназія, ✂, ж.

Агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова.

  • Жаночая г.

|| прым. гімназічны, ✂.

гімнаст, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца гімнастыкай.

|| ж. гімнастка, ✂.