Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гімнастыка, , ж.

Сістэма практыкаванняў для фізічнага развіцця арганізма.

|| прым. гімнастычны, .

гімнасцёрка, , ж.

Верхняя сарочка са стаячым каўняром, прынятая як ваеннае форменнае адзенне.

гінекалогія, , ж.

Навука, якая вывучае анатама-фізіялагічныя асаблівасці жаночага арганізма, жаночыя хваробы і іх лячэнне.

|| прым. гінекалагічны, .

гінеколаг, , м.

Спецыяліст па гінекалогіі.

гінуць, ; незак.

  1. Падвяргацца знішчэнню, гібелі.

    • Г. ад кулі.
    • Расліны гінуць ад марозу.
  2. перан. Рушыцца, не адбывацца (пра планы, намеры і пад.).

    • Гіне мая надзея на паездку.

|| зак. загінуць, .

гіпа..., прыстаўка.

Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. недасягнення мяжы, нормы, напр. гіпавітаміноз, гіпасакрэцыя, гіпатэрапія, гіпагенны.

гіпапатам, , м.

Тое, што і бегемот.

гіпатанія, , ж. (спец.).

Паніжэнне крывянога ціску.

|| прым. гіпатанічны, .

  • Гіпатанічная хвароба.

гіпатонік, , м. (разм.).

Чалавек, які хварэе гіпатанічнай хваробай.

гіпатэнуза, , ж.

У матэматыцы: старана прамавугольнага трохвугольніка, якая ляжыць насупраць прамога вугла.