Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гідрапоніка, ✂, ж.

Вырошчванне раслін без грунту на штучных пажыўных растворах.

|| прым. гідрапонны, ✂.

гідрапульт, ✂, м.

Апарат (бак з ручной помпай) для палівання, апырсквання і афарбоўкі.

гідрасамалёт, ✂, м.

Самалёт, прыстасаваны для пасадкі на валу і ўзлёту з вады.

|| прым. гідрасамалётны, ✂.

гідрастанцыя, ✂, ж.

Тое, што і гідраэлектрастанцыя.

гідратэхніка, ✂, ж.

Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца выкарыстаннем водных рэсурсаў у народнай гаспадарцы і рэгуляваннем іх дзеянняў.

|| прым. гідратэхнічны, ✂.

гідраўліка, ✂, ж.

Навука аб законах і руху вадкасцей і аб спосабах практычнага прымянення гэтых законаў.

|| прым. гідраўлічны, ✂.

  • Г. прэс.

гідраэлектрастанцыя, ✂, ж.

Электрастанцыя, якая выкарыстоўвае энергію падаючай вады для выпрацоўкі электраэнергіі.

гідроліз, ✂, м. (спец.).

Рэакцыя абменнага раскладання злучэнняў з вадой.

|| прым. гідролізны, ✂.

гіена, ✂, ж.

Драпежнае млекакормячае паўднёвых краін, якое харчуецца мярцвячынай.

  • Сямейства гіен.

|| прым. гіенавы, ✂.

гіз, ✂, м. (разм.).

  1. гл. гізаваць.

  2. Вялікая муха, самка якой жывіцца кроўю жывёлы і чалавека; сляпень.

    • Г. напаў на скаціну.