Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гестапавец, ✂, м.

Супрацоўнік гестапа.

|| ж. гестапаўка, ✂.

гестка, ✂, ж.

Адразная частка блузкі, сукенкі, сарочкі, якая закрывае верх грудзей і спіны.

  • Сукенка на гестцы.

гета, нескл., н.

У некаторых краінах; асобныя кварталы горада, выдзеленыя для пражывання дыскрымінаваных расавых ці рэлігійных груп насельніцтва.

  • Негрыцянскія г. (у ЗША).
  • Яўрэйскія г. (у Еўропе пры фашызме).
  • Каталіцкія г. (у Паўночнай Ірландыі).

гетман, ✂, м.

  1. На Украіне ў 16—17 стст.: начальнік казацкага войска і вярхоўны правіцель.

  2. У Польшчы ў 16—18 стст.: камандуючы ўсімі ўзброенымі сіламі.

|| прым. гетманскі, ✂.

гетры, ✂, ж.

Від цёплай адзежы для ног, якая надзяваецца паверх абутку і закрывае ногі ад шчыкалатак да каленяў.

|| прым. гетравы, ✂.

гетэрагенны, ✂.

Разнародны па сваім складзе або паходжанні частак; проціл. гамагенны.

гешэфт, ✂, м. (разм. уст.).

Спекуляцыйная, выгадная здзелка.

гібель, ✂, ж.

  1. Знішчэнне, разбурэнне, смерць (пры катастрофе, стыхійным бедстве і пад.).

    • Г. касмічнага карабля.
  2. чаго. Незлічонае мноства, колькасць (разм.).

    • Летам г. работы ў сялян.

гібельны, ✂.

Які вядзе да гібелі (у 1 знач.), пагражае гібеллю.

  • Г. крок.

|| наз. гібельнасць, ✂.

гібець, ✂; незак. (разм.).

Пакутаваць, гараваць ад нястачы, бязмэтнага жыцця і пад.

  • Г. у галечы.

|| наз. гібенне, ✂.