Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

германафіл, , м. (уст.).

Чалавек, які мае прыхільнасць да ўсяго нямецкага.

|| прым. германафільскі, .

германафоб, , м.

Праціўнік, ненавіснік усяго нямецкага.

|| прым. германафобскі, .

германізаваць, ; зак. і незак.

Прывіць (-віваць) каму-, чаму-н. нямецкую культуру, анямечыць (-мечваць).

|| наз. германізацыя, .

германізм, , м.

Слова або выраз у якой-н. мове, запазычаныя з германскіх моў.

германіст, , м.

Спецыяліст у галіне германістыкі.

|| ж. германістка, .

германістыка, , ж.

Сукупнасць навук аб германскай культуры, мовах, літаратуры і фальклоры.

германцы, , м.

  1. Назва старажытных плямён індаеўрапейскай моўнай групы, што жылі ў цэнтральнай, заходняй і паўднёва-заходняй Еўропе.

  2. Тое, што : немцы (уст.).

|| ж. германка, .

|| прым. германскі, .

гермафрадыт, , м.

Арганізм, часцей жывёльны, які мае адзнакі абодвух полаў.

|| прым. гермафрадыцкі, .

гермафрадытызм, , м.

Наяўнасць адзнак абодвух полаў у адным арганізме (чалавека, жывёлы).

|| прым. гермафрадытны, .

гермашлем, , м.

Герметычны шлем лётчыкаў і касманаўтаў.