Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каверзіць, ; незак. (разм.).

Рабіць каверзы каму-н.

каверзнік, , м. (разм.).

Той, хто робіць, чыніць каверзы.

|| ж. каверзніца, .

каверзны, (разм.).

  1. Які робіць каверзы, схільны да іх.

    • К. чалавек.
  2. Які заключае ў сабе каверзу, заблытаны, складаны.

    • Каверзнае пытанне.

|| наз. каверзнасць, .

каверкаць, ; незак.

Няправільна вымаўляць, скажаць, перадаючы.

  • К. словы.
  • К. тэкст.

|| наз. каверканне, .

каверкот, , м.

Шарсцяная або паўшарсцяная тканіна ў нахільны рубчык для верхняга адзення.

|| прым. каверкотавы, .

  • К. касцюм.

каверна, , ж. (спец.).

Поласць, якая ўтвараецца ў органах цела ў выніку разбурэння тканкі.

  • К. ў лёгкіх.

|| прым. кавернозны, .

кавун, , м.

Аднагадовая расліна сямейства гарбузовых з вялікімі салодкімі пладамі, а таксама плод гэтай расліны.

|| прым. кавуновы, .

кавыль, , м.

Травяністая стэпавая расліна сямейства злакавых з вузкімі лістамі і кветкамі, сабранымі ў пушыстыя мяцёлачкі.

|| прым. кавыльны, .

  • К. стэп.

кавяла, , ж. (разм.).

Самаробны драўляны пратэз для нагі.

кагадзе, прысл. (абл.).

  1. Калісьці.

    • К. ён быў валасным пісарам.
  2. Зусім нядаўна.

    • Я думаў пра спатканую к. дзяўчыну.