Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галаграфія, , ж. (спец.).

Атрыманне аб’ёмнага адлюстравання, заснаванае на ўзаемным дзеянні (накладанні адной на адну) светлавых хваль.

|| прым. галаграфічны, .

галагуцкі, (разм.).

Галандскі (пра пароду курэй).

  • Г. певень.

галадаць, ; незак.

  1. Адчуваць недахоп у ежы на працягу доўгага часу; пастаянна недаядаць.

    • Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае (прыказка).
  2. Устрымлівацца ад яды.

    • Г. адзін дзень на тыдні.

|| наз. галаданне, .

галадаючы, , м.

Той, хто галадае.

галадоўка, , ж. (разм.).

Галаданне, голад (у 2 знач.).

галадранец, , м. (разм. пагард.).

Абадранец, бядняк.

|| ж. галадранка, .

галадуха, , ж. (разм.).

Голад, галодны час.

  • Аслабець з галадухі.

галактыка, , ж.

Зорная сістэма, да якой належыць Зямля.

  • Наша Г.
  • Іншыя галактыкі.

|| прым. галактычны, . Галактычныя туманнасці.

галалёд, , м.

Тое, што і галалёдзіца.

|| прым. галалёдны, .

галалёдзіца, , ж.

Час, калі паверхня зямлі пакрыта ледзяной коркай без снегу, а таксама сама такая паверхня.

|| прым. галалёдзічны, .