Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галаваногія, ✂, н.

Клас марскіх малюскаў са шчупальцамі вакол рота (васьміногі, кальмары, каракаціцы і інш.).

галаварэз, ✂, м. (разм.).

Адчайны чалавек (пра сарвігалаву, бандыта і пац.).

галавасты, ✂ і галаваты, ✂ (разм.).

  1. З вялікай галавой.

    • Галавастая рыба.
  2. перан. Здольны глыбока мысліць; разумны.

|| наз. галавастасць, ✂ і галаватасць, ✂.

галавацяп, ✂, м. (разм.).

Той, хто бесталкова і нядбайна вядзе справы.

|| прым. галавацяпскі, ✂.

галавацяпства, ✂, н. (разм.).

Бесталковае і нядбайнае вядзенне справы.

галавач, ✂, м.

Тое, што і галавень.

|| прым. галавачовы, ✂.

галавень, ✂, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з тоўстай і шырокай галавой.

|| прым. галаўнёвы, ✂.

галавешка, ✂, ж.

Кусок дрэва, які абгарэў або яшчэ тлее.

галавізна, ✂, ж.

Мяса з галавы жывёлы, рыбы, як прадукт харчавання.

  • Міска капусты з галавізнай.

галаграма, ✂, ж. (спец.).

Аб’ёмнае адлюстраванне, атрыманае галаграфічным метадам.

|| прым. галаграмны, ✂.