Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наладчык, ✂, м.

Спецыяліст па наладцы машын, станкоў, механізмаў.

  • Працаваць наладчыкам.

|| ж. наладчыца, ✂.

налажыцца, ✂; зак. (разм.).

Налаўчыцца рабіць што-н.

  • Не налажылася яна яшчэ да такой работы.

налажыць​1, ✂; зак.

  1. Палажыць зверху, паверх чаго-н.

    • Н. зверху пліту.
    • Н. гіпс.
  2. Зрабіць якую-н. памету, запіс, знак.

    • Н. рэзалюцыю.
    • Н. свой адбітак на што-н. (перан. пакінуць след, адбітак на кім-н.).
  3. што і чаго. Кладучы, напоўніць чым-н.

    • Н. воз сена.
  4. Падвергнуць чаму-н., што абазначана назоўнікам.

    • Н. штраф.
    • Н. спагнанне.

◊

  • Налажыць галавой (разм.) — прапасці, загінуць.

  • Налажыць лапу (руку) на што (разм.) — захапіць што-н., падпарадкаваць сабе.

|| незак. накладваць, ✂.

|| наз. налажэнне, ✂.

налажыць​2, ✂; зак. (разм.).

Прывучыць каго-н. да чаго-н.

  • Н. хлопца на добрае.

наламаць, ✂; зак.

  1. чаго. Зламаць нейкую колькасць чаго-н., паламаць.

    • Н. галля.
  2. Зламаць не да канца, надламаць.

    • Н. галінку.
  3. перан. каго. Схіліць, прывучыць да чаго-н. (разм.).

    • Н. унука на сталярства.

◊

  • Наламаць руку на чым (разм.) — набыць вопыт у якой-н. справе.

|| незак. наломліваць, ✂ і наломваць, ✂.

налапатаць, ✂; зак. (разм.).

Нагаварыць абы-чаго без толку.

налатаць, ✂; зак. (разм.).

Залатаць што-н.

налаташыць, ✂; зак. (разм.).

Нарваць без разбору, псуючы і спусташаючы.

  • Н. агуркоў.
  • Н. гароху.

|| незак. налатошваць, ✂.

налева, прысл.

  1. У левы бок, на левым баку.

    • Звярнуць н.
    • Н. ад выхаду.
  2. перан. Не па прамому назначэнню, незаконна (разм.).

    • Прадаць сена н.

налегчы, ✂; зак.

  1. Наваліцца на каго-, што-н. націснуць сваім цяжарам.

    • Н. плячом на дзверы.
  2. перан., на што. З сілай пачаць дзейнічаць якой-н. прыладай.

    • Н. на вёслы.
  3. перан., на што. Пачаць энергічна рабіць што-н., займацца чым-н. (разм.).

    • Н. на вучобу.
    • Н. на работу.

|| незак. налягаць, ✂.