Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чалавеча, ✂, м. (разм.).

Ужыв. як ветлівы зварот да незнаёмага мужчыны.

  • Адкуль ты, чалавеча?

чалавечны, ✂.

Дастойны чалавека, уважлівы, чулы, душэўны; гуманны.

  • Чалавечныя адносіны да людзей.
  • Ён паступіў чалавечна (прысл.) ў гэтай сітуацыі.

|| наз. чалавечнасць, ✂.

чалавечы, ✂.

  1. гл. чалавек.

  2. Тое, што і чалавечны.

    • Чалавечыя адносіны.
    • Паступіць па-чалавечы (прысл.).

чалавечына​1, ✂, м. і ж. (разм. жарт. ці неадабр.).

Тое, што і чалавек (у 1 і 3 знач.).

чалавечына​2, ✂, ж. (разм.).

Мяса чалавека як ежа для драпежных звяроў.

чалеснікі, ✂.

Адтуліна, жарало за прыпечкам у печы.

  • Чыгун ледзь пралез у ч.

|| прым. чалеснічны, ✂ і чалеснікавы, ✂.

чаліць, ✂; незак. (спец.).

Прыцягваючы, прымацоўваць чалам.

  • Ч. баржу.

|| наз. чаленне, ✂.

чалма, ✂, ж.

Мужчынскі галаўны ўбор у мусульман: доўгі кавалак тканіны, абгорнуты некалькі разоў вакол галавы.

|| прым. чалмовы, ✂.

чало, ✂, н. (высок.).

Лоб.

  • Высокае ч.

чалядзін, ✂, м. (гіст.).

  1. Дваровы чалавек, слуга ў панскім доме.

  2. Той, хто належыць да чэлядзі (у 1 знач.).