Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канваіраваць, ; незак.

Суправаджаць канвоем.

  • К. палонных.

канвеер, , м.

Машына для бесперапыннага перамяшчэння апрацоўваемых вырабаў ад аднаго рабочага да другога або для транспарціроўкі грузаў.

  • Па канвееру (ад аднаго да другога перадаваць і пад.).
  • Паставіць на к. што-н. (перан. наладзіць бесперабойную вытворчасць чаго-н.).

|| прым. канвеерны, .

  • Канвеерная лента.

канвент, , м.

Назва выбарных органаў з асобымі заканадаўчымі паўнамоцтвамі Ў некаторых краінах (у Францыі 1792—1795 гг.).

  • Нацыянальны к.

канвенцыя, , ж. (спец.).

Міжнародны дагавор па якім-н. пэўным пытанні.

|| прым. канвенцыйны, .

канверсаваць, ; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) пераразлік, а таксама ўвогуле змяніць (мяняць), ператвараючы ў новы від, у новую якасць.

  • К. пазыку.

|| наз. канверсаванне, і канверсія, .

|| прым. канверсійны, .

канверт, , м.

  1. Пакет з паперы для перасылкі пісьма па пошце.

    • Купіць канвертаў.
  2. Род коўдры для грудных дзяцей.

|| прым. канвертны, .

канвой, , м.

Узброены атрад, які суправаджае каго-, што-н. для аховы або прадухілення ўцёкаў.

  • Узяць пад к.
  • Марскі к. (караблі, якія ахоўваюць гандлёвы флот).

|| прым. канвойны, .

  • К. салдат.
  • Канвойная служба.
  • У суправаджэнні канвойных (наз.).

канвульсія, , ж.

Тое, што і сутарга.

|| прым. канвульсіўны, .

кангеніяльны, (кніжн.).

Адпаведны па духу, складу думак, таленавітасці.

  • Пераклад, к. тэксту.

|| наз. кангеніяльнасць, .

кангламерат, , м.

  1. Механічнае спалучэнне чаго-н. разнароднага (кніжн.).

    • К. думак.
  2. Абломачная горная парода — галечнік з прымешкай пяску, гравію і валуноў (спец.).

|| прым. кангламератны, .