Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вікарый, ✂, м.

У праваслаўнай царкве: памочнік епіскапа, епіскап без епархіі; у пратэстанцкай царкве: памочнік святара.

вікінг, ✂, м.

Старажытнаскандынаўскі марскі воін, удзельнік марскіх паходаў.

віконт, ✂, м.

Дваранскі тытул у старой Францыі, у Англіі, сярэдні паміж тытуламі барона і графа, а таксама асоба з такім тытулам.

|| ж. вікантэса, ✂.

віктарына, ✂, ж.

Гульня ў адказы на пытанні з розных галін ведаў, звычайна аб’яднаных агульнай тэмай.

  • Літаратурная в.
  • Музычная в.

віла, ✂, ж.

Багаты дом з садам, паркам (звычайна загарадны).

вілачнік, ✂, м.

  1. Куток каля печы, дзе стаяць вілкі, качарга і іншыя кухонныя прылады; качарэжнік.

  2. Дзяржанне, ручка вілак, якімі дастаюць гаршкі з печы.

вілка, ✂, ж.

  1. Назва розных дэталей, прыстасаванняў з раздвоеным канцом.

    • Штэпсельная в.
  2. Такое становішча пры стральбе, калі адзін снарад падае бліжэй, а другі далей ад цэлі (спец.).

    • Узяць батарэю ў вілку.

|| прым. вілачны, ✂.

вілкі, ✂.

  1. Доўгая драўляная ручка з двума металічнымі паўкруглымі рагамі на канцы; пры дапамозе гэтай прылады ставяць у печ і вымаюць з печы гаршкі, чыгункі.

  2. Тое, што і вілы.

|| прым. вілачны, ✂.

вілы, ✂.

Сельскагаспадарчая прылада ў выглядзе некалькіх доўгіх зубоў на доўгім дзяржанні.

  • Віламі па вадзе пісана (пра што-н. мала магчымае).

|| прым. вілавы, ✂.

вільгатнець, ✂; незак.

Рабіць вільготным.

  • Паветра пад вечар вільгатнее.

|| зак. звільгатнець, ✂ і павільгатнець, ✂.