Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кананада, ✂, ж.

Працяглая моцная стральба з вялікай колькасці гармат.

  • Грукат кананады.

кананерка, ✂, ж.

Тое, што кананерская лодка.

кананерскі, ✂:

  • кананерская лодка — невялікае ваеннае судна з некалькімі гарматамі для дзеяння паблізу берагоў.

кананізаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Прызнаць (прызнаваць) канонам (у 1 знач.), узаконіць (узаконьваць) у якасці ўзору (кніжн.).

    • К. палажэнні якога-н. вучэння.
  2. У рэлігіі: залічыць (залічваць) у святыя, прызнаць (прызнаваць) царкоўна ўзаконеным.

|| наз. кананізацыя, ✂.

кананір, ✂, м.

У царскай і некаторых іншых арміях: радавы артылерыі.

|| прым. кананірскі, ✂.

кананічны, ✂.

  1. Які адпавядае канону.

  2. У тэксталогіі: прыняты за сапраўдны, цвёрда ўстаноўлены.

    • Кананічныя тэксты.

|| наз. кананічнасць, ✂.

канапа, ✂, ж.

Прадмет мяккай мэблі для сядзення і ляжання са спінкай і падлакотнікамі.

|| прым. канапны, ✂.

канапас, ✂, м.

Той, хто пасе коней.

канапаціць, ✂; незак.

Затыкаць дзіркі, шчыліны чым-н. (пакуллем, мохам і інш.).

  • К. сцены.
  • К. лодку.

|| зак. заканапаціць, ✂.

|| наз. канапачанне, ✂.

канапелька, ✂, ж.

Народная назва некаторых відаў лугавых траў (дрыжніку, кураслепу і інш.).