Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канавод, ✂, м.

  1. Чалавек, які наглядае за коньмі, калі коннікі спешваюцца.

  2. перан. Завадатар, важак у якой-н. справе (разм.).

|| прым. канаводскі, ✂.

канаводзіць, ✂; незак. (разм.).

Быць канаводам (у 2 знач.).

|| прым. канаводскі, ✂.

канавязь, ✂ і конавязь, ✂, ж.

Прыстасаванне для прывязвання коней на адкрытым месцы.

|| прым. канавязны, ✂ і конавязны, ✂.

канадцы, ✂, м.

Насельніцтва Канады.

|| ж. канадка, ✂.

|| прым. канадскі, ✂.

канаіст, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца грэбляй на каноэ.

канакрад, ✂, м.

Злодзей, які крадзе коней.

канакрадства, ✂, н.

Крадзеж коней; занятак канакрада.

канал, ✂, м.

  1. Штучнае рэчышча, напоўненае вадой.

    • Асушальны к.
  2. Вузкая поласць у выглядзе трубы, трубкі ўнутры чаго-н. (спец.).

    • К. ствала гарматы.
  3. Лінія сувязі, камунікацыі.

    • Перадача вядзецца на трэцім канале.
  4. звычайна мн., перан. Шлях, сродак для дасягнення чаго-н.

    • Дыпламатычныя каналы.

|| прым. канальны, ✂.

каналізацыя, ✂, ж.

Сістэма труб, падземных каналаў для выдалення нечыстот.

  • Гарадская к.

|| прым. каналізацыйны, ✂.

каналуп, ✂, м. (разм. пагард.).

Чалавек, які здзірае шкуру з нежывых коней.