Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жалезіна, ✂, ж. (разм.).

Кавалак жалеза; непрыгодная рэч з жалеза.

жалезісты, ✂.

Які ў сваім саставе змяшчае жалеза.

  • Ж. кварцыт.

жалезны, ✂.

  1. гл. жалеза.

  2. Зроблены з жалеза.

    • Жалезныя вароты.
  3. Які змяшчае ў сабе многа жалеза.

    • Жалезная руда.
  4. перан. Дужы, моцны.

    • Жалезныя мышцы.
    • Жалезнае здароўе.
  5. перан. Цвёрды, недаступны.

    • Жалезная воля.
    • Жалезная дысцыпліна.

◊

  • Наесціся жалезнага бобу (разм.) — набрацца цярпення, праявіць упартасць.

жалейка, ✂, ж.

Беларускі і рускі народны інструмент у выглядзе дудкі, звычайна з раструбамі.

|| прым. жалейкавы, ✂.

жаліцца, ✂; незак.

  1. на каго-чаго або са злуч. уступальны. «што».

    • Выказваць жальбу, нездаволенасць.
    • Ж. на боль у грудзях.
  2. Скардзіцца на каго-н., падаваць скаргу.

    • Ж. у мясцовы камітэт.

|| зак. пажаліцца, ✂.

жалоба, ✂, ж.

  1. Смутак з прычыны чыёй-н. смерці, народнага гора, бедства; выражаецца ў адмене гулянак, забаўных відовішчаў.

    • Краіна ў жалобе.
  2. Чорнае адзенне, павязка, вуаль і пад. як сімвал смутку.

    • Насіць жалобу.

|| прым. жалобны, ✂.

  • Ж. мітынг.

жалобны, ✂.

  1. гл. жалоба.

  2. Сумны, тужлівы, маркотны.

    • Ж. марш.
    • Нешта сумнае і жалобнае чулася ў курлыканні журавоў.

|| наз. жалобнасць, ✂.

жалонка, ✂, ж. (спец.).

Інструмент, што выкарыстоўваецца пры бурэнні свідравін і для пад’ёму вадкасці, пяску і буравой гразі.

|| прым. жалоначны, ✂.

жалудачак, ✂, м.

  1. Аддзел сэрца, які сваімі скарачэннямі абумоўлівае рух крыві па крывяноснай сістэме.

    • Правы, левы ж.
  2. Поласць у галаўным, а таксама ў спінным мозгу.

|| прым. жалудачкавы, ✂.

жаль, ✂, м.

  1. Пачуццё спагады, жаласці, выкліканае чыім-н. няшчасцем, пакутай.

    • Не ведаць жалю.
  2. Пачуццё горычы, смутку з прычыны страты каго-, чаго-н.

    • Мацярынскі ж.
  3. Засмучэнне, шкадаванне.

    • Гаварыць з жалем аб здарэнні.

◊

  • На (вялікі) жаль (у знач. пабочн.) — ужыв., каб выказаць шкадаванне з прычыны чаго-н.