Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

весці, ; незак.

  1. Памагаць ісці, суправаджаць.

    • В. хворага пад руку.
  2. Ісці на чале; накіроўваць чый-н. рух.

    • В. войска ў бой.
    • В. каня за повад.
    • В. самалёт.
    • Добра вядзе машыну.
  3. Пракладваць у пэўным напрамку.

    • В. шашу на Полацк.
    • В. тэлеграфную лінію цераз раку.
  4. чым па чым. Рухаць чым-н. па паверхні чаго-н.

    • В. указкай па корце.
    • В. смыкам па струнах.
  5. Мець той або іншы напрамак, служыць шляхам куды-н.

    • Дарога вяла ў лес.
  6. перан., да чаго. Мець сваім вынікам, цягнуць за сабой.

    • Гэта да дабра не вядзе.
  7. Рабіць, выконваць, ажыццяўляць, падтрымліваць.

    • В. падлікі.
    • В. назіранне.
    • В. агонь (страляць).
    • В. размову.
  8. Кіраваць, загадваць чым-н.

    • В. хатнія справы.
    • Гаспадарку в. — не барадой трэсці (прыказка).
    • В. гурток.
    • В. сход (старшынстваваць).

  • Весці (размову, гутарку) да чаго — гаворачы (або робячы) што-н., мець на мэце што-н.

  • Весці рэй (разм.) — быць завадатарам, верхаводзіць.

|| наз. вядзенне, .

  • У парадку вядзення (сходу, пасяджэння: па ходу, у сувязі з правядзеннем).

весціся, ; незак.

  1. Адбывацца, ажыццяўляцца, праводзіцца.

    • Вядзецца барацьба за высокую якасць прадукцыі.
    • Вядзецца шырокае жыллёвае будаўніцтва.
  2. Гадавацца, даваць прыплод.

    • У нас свінні добра вядуцца.
  3. безас. Быць звычаем, падтрымлівацца.

    • Так у нас здаўна вядзецца.

весялець, ; незак.

Станавіцца вясёлым, весялейшым.

|| зак. павесялець, .

весяліцца, ; незак.

Весела праводзіць час.

  • Дзеці весяляцца ў садзе.

весяліць, ; незак.

Выклікаць вясёласць, радасць.

  • В. дзяцей.
  • Песня вяселіць душу.

|| зак. развесяліць, .

весялун, , м. (разм.).

Вясёлы чалавек, забаўнік.

|| ж. весялуха, .

вета, нескл., н. (кніжн.).

Забарона, адмена (якіх-н. рашэнняў).

  • Пакласці в. на што-н.

ветах, , м.

Месяц у апошняй квадры, на зыходзе.

|| памянш. веташок, .

ветка, , ж.

Асобная лінія ў сістэме чыгунак, якая адыходзіць убок ад асноўнай чыгуначнай магістралі.

ветлівы, .

Ласкавы, далікатны, поўны прыязнасці, добразычлівасці.

  • В. чалавек.
  • Ветлівае абыходжанне.
  • Ветліва (прысл.) папрасіць.

|| наз. ветлівасць, .