весці, ; незак.

  1. Памагаць ісці, суправаджаць.

    • В. хворага пад руку.
  2. Ісці на чале; накіроўваць чый-н. рух.

    • В. войска ў бой.
    • В. каня за повад.
    • В. самалёт.
    • Добра вядзе машыну.
  3. Пракладваць у пэўным напрамку.

    • В. шашу на Полацк.
    • В. тэлеграфную лінію цераз раку.
  4. чым па чым. Рухаць чым-н. па паверхні чаго-н.

    • В. указкай па корце.
    • В. смыкам па струнах.
  5. Мець той або іншы напрамак, служыць шляхам куды-н.

    • Дарога вяла ў лес.
  6. перан., да чаго. Мець сваім вынікам, цягнуць за сабой.

    • Гэта да дабра не вядзе.
  7. Рабіць, выконваць, ажыццяўляць, падтрымліваць.

    • В. падлікі.
    • В. назіранне.
    • В. агонь (страляць).
    • В. размову.
  8. Кіраваць, загадваць чым-н.

    • В. хатнія справы.
    • Гаспадарку в. — не барадой трэсці (прыказка).
    • В. гурток.
    • В. сход (старшынстваваць).

  • Весці (размову, гутарку) да чаго — гаворачы (або робячы) што-н., мець на мэце што-н.

  • Весці рэй (разм.) — быць завадатарам, верхаводзіць.

|| наз. вядзенне, .

  • У парадку вядзення (сходу, пасяджэння: па ходу, у сувязі з правядзеннем).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)