Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чырвона... і чырвона-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) чырвоны (у 1 і 2 знач.), з чырвоным, напр. чырвонагаловы;
  • 2) чырвоны (у 3 знач.), напр. чырвонаармеец, чырвонагвардзеец;
  • 3) чырванаватага або бурага адцення, напр. чырвонакачанны, чырвонацагляны, чырвона-пярэсты, чырвона-рабы.

чырвонаармеец, , м.

Баец Чырвонай Арміі.

|| прым. чырвонаармейскі, .

чырвонагаловік, , м.

Тое, што і падасінавік.

чырвонагаловы, .

З чырвонай галавой, галоўкай.

  • Ч. дзяцел.
  • Ч. грыб.

чырвонагвардзеец, , м.

Баец чырвонай гвардыі.

|| прым. чырвонагвардзейскі, .

чырвонец, , м.

  1. Назва замежных залатых манет (дукатаў, цэхінаў) у дапятроўскай Расіі.

  2. Найменне рускіх залатых манет 3-рублёвай і 5-рублёвай вартасці ў 18—19 стагоддзяў.

  3. З 1922 г. да 1947 г.: грашовы крэдытны білет у 10 рублёў (цяпер разм.).

|| прым. чырвонцавы, .

чырвоны, .

  1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра, што ідзе перад аранжавым; колеру крыві.

    • Чырвоныя памідоры.
    • Ч. аловак.
  2. Пачырванелы ад прыліву крыві да скуры.

    • Ч. твар.
  3. Звязаны з рэвалюцыйнай дзейнасцю, з савецкім ладам, з Чырвонай Арміяй.

    • Ч. камандзір.
    • Чырвоныя (наз.) ўступалі ў горад.
  4. У народнай мове і паэзіі для абазначэння чаго-н. прыгожага, яснага, светлага і пад.

    • Чырвонае сонейка.
    • Чырвоная раніца.
  5. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў.

    • Ч. перац.

  • Чырвонае віно — віно, прыгатаванае з цёмных гатункаў вінаграду.

  • Чырвоная кніга — кніга Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў, якая змяшчае ў сабе кароткія звесткі аб распаўсюджанні, колькасці, біялогіі і мерах аховы рэдкіх відаў жывёлы і раслін усяго свету.

  • Чырвоная рыба — рыба сямейства асятровых.

  • Чырвоны гальштук — тое, што і піянерскі гальштук.

  • Чырвоны напал — такая ступень нагрэву, пры якой металы пачынаюць свяціцца чырвоным святлом.

  • Чырвоны радок — першы радок абзаца.

  • Чырвоны лес — хваёвы лес.

  • Чырвоная ікра — ікра ласасёвых рыб.

|| наз. чырвань, .

чырвы, , ж.

Картачная масць з малюнкам у выглядзе чырвоных сэрцаў.

|| прым. чырвовы, .

  • Ч. ніжнік.

чырк у знач. вык. (разм.).

Чыркнуў.

  • Ч. запалкай аб карабок.

чыркаць, ; незак.

  1. Праводзіць чым-н. па чым-н., пакідаючы след, лінію.

    • Ч. запалкай па карабку.
  2. Хутка, неакуратна пісаць.

  3. Утвараць характэрныя гукі (пра некаторых птушак).

|| аднакр. чыркануць, і чыркнуць, .

|| наз. чырканне, .