Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

камісіёнка, ✂, ж. (разм.).

Камісійны магазін.

камісія, ✂, ж.

  1. Група асоб або орган з групы асоб са спецыяльнымі паўнамоцтвамі пры якой-н. установе, арганізацыі, а таксама ўстанова спецыяльнага прызначэння.

    • Прыёмная к.
    • Рэвізійная к.
    • Дзяржаўная планавая к.
  2. Даручэнне, якое выконваецца за пэўнае ўзнагароджанне (звычайна звязанае з купляй або продажам).

    • Браць тавар на камісію.

|| прым. камісійны, ✂.

  • К. магазін.
  • Атрымаць камісійныя (наз.).

камісіянер, ✂, м.

Пасрэднік у гандлёвых здзелках.

|| прым. камісіянерскі, ✂.

камітэт, ✂, м.

Калегіяльны выбарны орган, які кіруе якой-н. работай, а таксама ўстанова спецыяльнага прызначэння.

  • Выканаўчы к.
  • Прафсаюзны к.
  • К. па экалогіі.

|| прым. камітэцкі, ✂.

камічны, ✂.

  1. гл. камедыя.

  2. Які выклікае смех, забаўны.

    • К. сюжэт.
    • К. выгляд.

|| наз. камічнасць, ✂.

камлісты, ✂.

З тоўстым камлём.

  • К. дуб.

|| наз. камлістасць, ✂.

камлот, ✂, м. (спец.).

Грубая шарсцяная ці баваўняная тканіна.

|| прым. камлотавы, ✂.

камлыга, ✂, ж.

Вялікі абломак якой-н. цвёрдай масы.

  • К. зямлі.

|| прым. камлыгавы, ✂.

камлюк, ✂, м. (разм.).

Ніжняя частка ствала дрэва; камель.

камлюкаваты, ✂.

  1. З тоўстым, моцным ствалом; камлісты.

    • К. дуб.
  2. перан. Плячысты, прысадзісты (пра чалавека; разм.).

|| наз. камлюкаватасць, ✂.