Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

камзол, , м.

Даўнейшая мужчынская верхняя вопратка, звычайна без рукавоў.

|| прым. камзольны, .

камізм, , м.

Камічнае, смешнае ў чым-н., гумар.

  • К. сітуацыі.

камізэлька, , ж.

Кароткая мужчынская і жаночая адзежына без рукавоў і каўняра.

|| прым. камізэлечны, .

камілаўка, , ж.

Высокі, цыліндрычны галаўны ўбор — ганаровая ўзнагарода праваслаўным святарам.

камін, , м.

  1. Пакаёвая печ з шырокай адкрытай топкай.

  2. Электрычны прыбор для абагрэву пакоя.

|| прым. камінны, .

камінак, , м.

Выемка ў печы, дзе раскладалі агонь для асвятлення хаты.

  • На камінку гарэў смольны корч.

камінар, , м.

Чысцільшчык комінаў.

|| прым. камінарскі, .

камісаваць, ; зак. і незак. (разм.).

У выніку агляду спецыяльнай камісіяй даць (даваць) заключэнне аб працаздольнасці, прыгоднасці да нясення ваеннай службы.

  • К. раненага.

|| наз. камісаванне, .

камісар, , м.

  1. Кіруючая асоба з грамадска-палітычнымі або адміністрацыйнымі функцыямі.

    • Ваенны к. (у перыяд 1918—1942 гг. — палітычны кіраўнік воінскай часці.).
  2. Асоба, якая ўзначальвае ваенны камісарыят.

  3. У ваенізаваных арганізацыях, будаўнічых атрадах: асоба, якая адказвае за арганізацыйна-выхаваўчую работу.

|| прым. камісарскі, .

камісарыят, , м.

Установа, на чале якой стаіць камісар.

  • Народны к.

|| прым. камісарыяцкі, .