Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чымся​1, злуч. уступальны. (разм.).

Ужыв. для сувязі параўнальных зваротаў, якія паясняюць адзін з членаў сказа ў форме вышэйшай ступені параўнання.

  • Мёд саладзейшы, чымся цукеркі.

чымся​2, ✂ займ. (разм.).

Тое, што і чымсьці.

  • Ён быў чымся незадаволены.

чын​1, ✂, м.

  1. Службовы разрад у вайсковых і цывільных служачых.

    • Ч. маёра.
    • На заводзе ў яго быў вялікі ч., дырэктарскі.
  2. Пасада або асоба, якая займае пасаду (разм.).

    • Чыны дыпламатычнага рангу.

○

  • Класныя чыны — цывільныя званні, якія прысвойваюцца пракурорска-следчым работнікам пракуратуры.

  • Ніжні чын — салдат у царскай арміі ў адрозненне ад афіцэраў.

◊

  • Чын чынам (чынаром); чын па чыну (разм.) — найлепш; так, як трэба.

чын​2, ✂, м.

У спалучэнні з прыметнікам і займеннікам ужыв. ў значэнні: спосаб, прыём; гэта спалучэнне адпавядае прыслоўю са знач. дадзенага прыметніка або займенніка.

  • Такім чынам.
  • Належным чынам.
  • Адпаведным чынам.

◊

  • Грэшным чынам (у знач. пабочн.) (разм.) — трэба прызнацца; на жаль.

чынадрал, ✂, м. (разм. пагард.).

Чыноўнік, бюракрат, фармаліст.

чынара, ✂, ж.

Дрэва сямейства платанавых; усходні платан.

|| прым. чынаравы, ✂.

чынашанаванне, ✂, н. (уст. іран.).

Павага, шанаванне старшых па чыну, па службоваму становішчу.

чыніцца, ✂; незак.

Рабіцца, дзеяцца, адбывацца.

  • У вёсцы чынілася несправядлівасць.

чыніць, ✂; незак.

  1. Рабіць, учыняць, тварыць.

    • Запас бяды не чыніць.
  2. Рабіць (пра кудзелю).

    • Жанчыны чынілі кудзелю.

|| зак. учыніць, ✂.

чынны, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Дзейсны, актыўны.

    • Браць ч. ўдзел у чым-н.
  2. Важны, салідны.

    • Ч. выгляд.

|| наз. чыннасць, ✂.