Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фрахтаваць, ✂; незак. (спец.).

Наймаць судна для перавозкі грузаў.

|| зак. зафрахтаваць, ✂.

|| наз. фрахтоўка, ✂.

|| прым. фрахтовачны, ✂.

фрахтоўшчык, ✂, м. (спец.).

Асоба або ўстанова, якая дае транспартны сродак пад фрахт.

фронда, ✂, ж.

  1. Дваранска-буржуазны рух супраць абсалютызму ў Францыі ў 17 ст.

  2. перан. Непрынцыповая апазіцыя, галоўным чынам па матывах асабістага або групавога характару (кніжн.).

фронт, ✂, м.

  1. Строй салдат, войск.

    • Выстраіць ва ф.
  2. Звернуты да ворага, непрыяцеля край баявога размяшчэння войск, лінія, па якой разгорнуты перадавыя падраздзяленні.

    • Ф. палка.
  3. Група дзеючых армій пад кіраўніцтвам аднаго камандуючага.

    • Беларускі ф.
  4. Дзеючая армія і раён, які яна займае.

    • Адпраўка на ф. папаўнення.
  5. перан. Месца, участак, сфера якой-н. калектыўнай дзейнасці.

    • Ф. забудовы горада.
    • Працоўны ф.
    • Пашырыць ф. сяўбы яравых.
  6. перан. Аб’яднанне грамадскіх сіл, якія ажыццяўляюць дасягненне якой-н. мэты, для дзеянняў у якім-н. напрамку.

    • Адзіны ф. прыхільнікаў міру.

◊

  • Адзіным фронтам — дружна, згуртавана.

  • На два франты — у двух напрамках (дзейнічаць).

  • Шырокім фронтам — усім разам.

|| прым. франтавы, ✂.

фрукт​1, ✂, м.

Ядомы плод якога-н. дрэва (звычайна садовага).

|| прым. фруктовы, ✂.

  • Ф. сад.

фрукт​2, ✂, м. (разм. пагард.).

Чалавек, ад якога можна чакаць усякіх непрыемнасцей; тып, суб’ект.

фруктоза, ✂, ж.

Пладовы цукар, які маецца ў пладах, мёдзе і пад., выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і медыцыне.

|| прым. фруктозны, ✂.

фрывольнасць, ✂, ж. (кніжн.).

  1. гл. фрывольны.

  2. Фрывольнае слова, выраз.

    • Не дазваляй сабе гаварыць фрывольнасці.

фрывольны, ✂, ж. (кніжн.).

Не зусім прыстойны, легкадумны, нясціплы.

  • Фрывольныя размовы пра жанчын.

|| наз. фрывольнасць, ✂.

фрыкадэлька, ✂, ж.

Клёцка, галачка з сечанага мяса ці рыбы, звараная ў булёне.