Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жакетка, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і жакет.

|| прым. жакетны, ✂.

жалабаты, ✂ і жалабаваты, ✂.

Які мае форму жолаба.

  • Жалабатая (жалабаватая) дошка.

жалаванне, ✂, н.

Грашовае ўзнагароджанне за службу, працу.

  • Павышэнне жалавання.

жаласлівы, ✂.

  1. Схільны да жаласці, спачування, міласэрнасці.

    • Жаласлівыя людзі.
  2. Сумны, кранальны.

    • Жаласлівыя песні.

|| ж. жаласлівасць, ✂.

жаласнік, ✂, м.

Той, хто праяўляе жаласць да каго-, чаго-н.

|| ж. жаласніца, ✂.

|| прым. жаласніцкі, ✂.

жаласны, ✂.

  1. Які выражае смутак, тугу.

    • Ж. позірк.
  2. Поўны суму, жалобы, журботны.

    • Жаласныя гукі.

|| наз. жаласнасць, ✂.

жалеза, ✂, н.

  1. Хімічны элемент, цяжкі метал серабрыстага колеру, асноўная састаўная частка чыгуну і сталі.

  2. Вырабы з гэтага металу.

    • Дыханне ж.
  3. Жалезістыя рэчывы як лячэбны сродак.

    • У яблыках шмат жалеза.

|| прым. жалезны, ✂.

  • Жалезная руда.
  • Ж. век.

жалеза...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слова жалеза, напр. жалезарудны, жалезабетон, жалезавугляродзісты.

жалезабетон, ✂, м.

  1. Маналітнае злучэнне бетону і стальной арматуры, якое ўжываецца ў будаўніцтве.

  2. зб. Канструкцыі, вырабы з такога матэрыялу.

    • Зборны ж.

|| прым. жалезабетонны, ✂.

жалеззе, ✂, н., зб. (разм.).

Розны жалезны лом.

  • Усюды валялася рознае ж.