Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

еўрабачанне, , н.

Міжнародная тэлевізійная арганізацыя шэрагу заходнееўрапейскіх і некаторых іншых краін, а таксама перадачы, якія ідуць па яе каналах.

еўрапеізаваць, ; зак. і незак.

Перабудаваць (перабудоўваць) на еўрапейскі лад формы, уласцівыя заходнееўрапейскаму жыццю і ўкладу.

|| звар. еўрапеізавацца, .

|| наз. еўрапеізацыя, .

еўрапейцы, , м.

Жыхары Еўропы.

|| ж. еўрапейка, .

|| прым. еўрапейскі, .

еўрапеоідны, :

  • еўрапеоідная раса (спец.) — раса людзей са светлай скурай, мяккімі хвалістымі валасамі, вузкім носам і інш. адзнакамі.

еўстахіеў:

  • еўстахіева труба (спец.) — канал, што злучае насаглотку з поласцю сярэдняга вуха, слыхавая труба.

еўхарыстыя, , ж.

Тое, што і прычашчэнне.

|| прым. еўхарыстычны, .

  • Еўхарыстычная малітва.

ехаць, ; незак.

  1. Рухацца куды-н. пры дапамозе якіх-н. сродкаў перамяшчэння.

    • Е. на электрычцы.
    • Е. у машыне.
  2. Рухацца (пра сродкі перамяшчэння).

    • Едзе аўтамабіль.
  3. Накіроўвацца куды-н. пры дапамозе сродкаў перамяшчэння.

    • Е. на працу.
    • Е. за мяжу.
    • Далей е. няма куды (перан. горш таго, што ёсць, быць не можа).
  4. Ссоўвацца, саслізгваць у бакі, са свайго месца.

    • На мокрай сцежцы ногі едуць убакі.
  5. перан., на кім-чым. Выкарыстоўваць для сваёй выгады чыю-н. працу, якія-н. абставіны (разм.).

    • Ён едзе на памочніках.