Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

юрлівы, .

Пажадлівы, поўны юру; які выражае юр.

  • Ю. чалавек.
  • Юрлівая усмешка.

|| наз. юрлівасць, .

юродзівы, .

  1. Дурнаваты, блізкі да вар’яцтва.

    • Ю. хлопец.
  2. Ва ўяўленні рэлігійных людзей: вар’ят, які валодае дарам прадказання.

юродства, , н.

  1. Стан бессвядомасці, вар’яцтва.

  2. Недарэчны ўчынак, неразумныя паводзіны.

    • Рабіць ю.

юродстваваць, ; незак. (неадабр.).

Паводзіць сябе падобна юродзіваму (у 1 знач.).

юрта, , ж.

Пераноснае, конусападобнай формы жыллё, крытае шкурамі ў некаторых качавых народаў Азіі і Паўднёвай Сібіры.

|| прым. юртавы, .

юрыдычны, .

  1. Які мае адносіны да права​1 (у 1 знач.), прававы.

    • Ю. доказ.
    • Юрыдычная тэрміналогія.
    • Юрыдычная кансультацыя.
    • Юрыдычная асоба.
  2. Які адносіцца да работы юрыста.

    • Юрыдычная практыка.

юрысдыкцыя, , ж. (спец.).

Правамоцнасць праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні.

  • Валодаць юрысдыкцыяй.
  • Падлягаць чыёй-н. юрысдыкцыі.

юрысконсульт, , м.

Асоба, якая з’яўляецца пастаянным кансультантам ва ўстанове па пытаннях права і выступае абаронцам яе інтарэсаў у юрыдычных арганізацыях.

  • Ю. фабрыкі.

|| прым. юрысконсульцкі, .

юрыспрудэнцыя, , ж. (кніжн.).

Сукупнасць юрыдычных навук, а таксама практычная дзейнасць юрыстаў.

юрыст, , м.

Спецыяліст па юрыдычных навуках, юрыдычных пытаннях.

|| ж. юрыстка, .