Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

югаславы, ✂, м.

Насельніцтва Югаславіі.

|| ж. югаслаўка, ✂.

|| прым. югаслаўскі, ✂.

юда, ✂ і іуда, ✂, м. (пагард.).

Здраднік (ад імені апостала Юды Іскарыёта, які, паводле евангельскай легенды, прадаў Ісуса Хрыста).

юдафоб, ✂, м. (уст.).

Тое, што і антысеміт.

|| ж. юдафобка, ✂.

|| прым. юдафобскі, ✂.

юдоль, ✂, ж.

  1. Даліна, лог (уст.).

  2. У некаторых выразах: месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі, а таксама ўвогуле пра жыццё з яго клопатамі і смуткам (уст. кніжн.).

    • Ю. смутку.
    • Ю. плачу.
    • Зямная ю.

юз, ✂, м.

Слізганне колаў, якія перасталі круціцца.

  • Машына ідзе юзам.

юкала, ✂, ж.

На Поўначы і Далёкім Усходзе: вяленая рыба.

юн...

Першая частка складаных слоў у знач. юны, напр. юннат (юны натураліст), юнкор (юны карэспандэнт), юнкораўскі.

юнак, ✂, м.

Чалавек мужчынскага полу ва ўзросце паміж маленствам і даросласцю.

|| прым. юнацкі, ✂ і юначы, ✂.

юнацкасць, ✂, ж.

Уласцівасць юнацкага; маладосць.

  • Ю. душы.

юнацтва, ✂, н.

  1. Перыяд жыцця пасля малалецтва да сталасці.

    • Гады юнацтва.
  2. зб. Юнакі і дзяўчаты; моладзь.

    • Часопіс для юнацтва.