шпік2,
Тое, што і шпег.
шпік2,
Тое, што і шпег.
шпіль,
Востраканцовы конусападобны стрыжань, якім завяршаецца верх будынка.
||
шпілька,
Прыстасаванне ў выглядзе вілачкі для заколвання валасоў.
Засцежка для вопраткі, адзін канец якой хаваецца ў кручкаватае паглыбленне — галоўку.
Іголка з каляровай галоўкай для аздаблення жаночага галаўнога ўбору.
Тонкі і высокі абцас на жаночым туфлі (
||
шпінат,
Агародная травяністая расліна, вузкае сакавітае лісце якой ідзе ў ежу.
||
шпінгалет,
Засаўка для запірання створак акон, дзвярэй.
Пра падлетка, які мае малы рост (
||
шпіталізаваць,
Змясціць (змяшчаць) у бальніцу, шпіталь для лячэння.
||
шпіталь,
Бальніца, пераважна вайсковая.
||
шпіц1,
Тое, што і шпіль.
шпіц2,
Невялікі пакаёвы сабака з пушыстай поўсцю.
шпіянаж,
Выведванне, збіранне або выкраданне звестак, якія складаюць ваенную або дзяржаўную тайну, для перадачы іх іншай дзяржаве.