Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шоу, нескл., н.

  1. Пышнае эстраднае відовішча.

    • Канцэрт-ш.
    • Ілюзійнае ш. (у цырку).
  2. перан. Што-н. паказное, разлічанае на шумны знешні эфект.

    • Палітычнае ш.

шоўк, ✂, м.

  1. Ніткі, якія вырабляюцца з выдзяленняў вусеня шаўкапрада.

  2. Тканіна з такіх нітак, а таксама са штучнага, сінтэтычнага валакна.

  3. Адзенне з такой тканіны.

    • Хадзіць у шаўках.
    • У даўгу, як у шаўку (жарт. прымаўка: усім павінен).
  4. перан. Пра што-н. мяккае, шаўкавістае.

    • Ш. валасоў.

|| прым. шаўковы, ✂.

шоўкаматанне, ✂, н. (спец.).

Размотка шаўковых коканаў з мэтай атрымання шоўку-сырцу.

|| прым. шоўкаматальны, ✂.

шоўкапрадзенне, ✂, н.

Працэс вырабу шаўковай пражы з коканаў, якія не паддаюцца размотванню.

|| прым. шоўкапрадзільны, ✂.

шпага, ✂, ж.

Халодная колючая зброя з прамым доўгім клінком.

  • Скрыжаваць шпагі (пачаць паядынак, бой; таксама перан.; кніжн.).

|| прым. шпажны, ✂.

шпагат, ✂, м.

  1. Моцная тонкая вяроўка.

  2. У гімнастыцы: фігура, пры якой ногі спартсмена, што сядзіць, шырока рассунуты і выцягнуты ў адну прамую лінію.

|| прым. шпагатны, ✂.

шпажыст, ✂, м.

Спартсмен — фехтавальшчык на шпагах.

|| ж. шпажыстка, ✂.

шпак, ✂, м.

Невялікая пералётная птушка атрада вераб’іных з цёмным апярэннем.

|| памянш. шпачок, ✂.

|| прым. шпаковы, ✂ і шпачыны, ✂.

шпаклёўка, ✂, ж. (спец.).

  1. гл. шпакляваць.

  2. Замазка, якой шпаклююць.

шпакляваць, ✂; незак. (спец.).

Замазваць, запаўняць трэшчыны, шчыліны спецыяльным саставам перад паліроўкай, фарбаваннем.

  • Ш. сцены.
  • Ш. падлогу.

|| зак. зашпакляваць, ✂.

|| наз. шпакляванне, ✂ і шпаклёўка, ✂.

|| прым. шпаклёвачны, ✂.

  • Шпаклёвачныя работы.