Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шпацыраваць, ✂; зак.

Хадзіць на свежым паветры, адпачываючы, прагульвацца або хадзіць не спяшаючыся, узад і ўперад.

  • Ш. вечарам па скверы.
  • Што шпацыруеш па хаце?

|| зак. пашпацыраваць, ✂.

|| наз. шпацыраванне, ✂.

шпачаня, ✂ і шпачанё, ✂, н.

Птушаня шпака.

шпег, ✂, м. (разм.).

Тайны агент, які сочыць за кім-н., шпік.

|| прым. шпегаўскі, ✂.

шпегаваць, ✂; незак. (разм.).

Тайна сачыць за кім-н. шпіёніць.

|| наз. шпегаванне, ✂.

шпень, ✂, м.

Стрыжань падоўжанай цыліндрычнай ці чатырохграннай формы на паверхні дэталі, які ўваходзіць у паглыбленне другой дэталі для замацавання (спец.); завостраны стрыжань наогул для насаджвання чаго-н.

|| прым. шпянёвы, ✂.

шпіг, ✂, м. (разм.).

Прасоленае падскурнае свіное сала.

шпігаваць, ✂; незак.

  1. Начыняць шпігам, утыкаючы яго ў надрэзы.

    • Ш. дзічыну.
  2. перан. Заўзята навучаць, паведамляць каму-н. многа чаго-н., прымушаць засвоіць што-н. (разм.).

|| наз. нашпігаваць, ✂.

|| наз. шпігаванне, ✂ і шпігоўка, ✂.

шпіён, ✂, м.

Тайны агент, які займаецца шпіянажам.

|| ж. шпіёнка, ✂.

|| прым. шпіёнскі, ✂.

шпіёніць, ✂; незак. (разм.).

  1. Займацца шпіянажам.

  2. Тайна сачыць за кім-н.

    • Што ты за мной шпіёніш?

|| наз. шпіёнства, ✂.

шпік​1, ✂, м. (спец.).

Касцявы мозг.