Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шматтыражка, , ж.

Друкаваная газета прадпрыемства, установы, якая выдаецца значным тыражом.

  • Заводская ш.

шматтыражны, .

З вялікім тыражом.

  • Шматтыражнае выданне.

шмаццё, і шмоцце, , н., зб.

Рванае адзенне, шматкі чаго-н.

  • Куды апранаць такое ш.

шморгаць, ; незак.

  1. Цягнуць, тузаць кароткімі, рэзкімі рухамі; такімі рухамі зрываць, абрываць што-н.

    • Ш. суседа за рукаў.
    • Ш. лісце з куста.
  2. Праводзіць па чым-н., намазваючы што-н.; праводзіць чым-н. па якой-н. паверхні, звычайна ўтвараючы характэрны гук.

    • Ш. нітку воскам.
    • Ш. запалкай па карабку.
  3. З шумам часта ўцягваць (носам) паветра.

    • Ш. носам.

|| аднакр. шмаргануць, і шморгнуць, .

|| наз. шморганне, .

шмуляцца, ; незак.

  1. Выцірацца, зношвацца ад частага ўжытку.

    • Шмуляецца каўнер.
  2. Церціся, націрацца (пра скуру).

    • Ад грубай тканіны шмуляецца шыя.

шмуляць, ; незак.

  1. Выціраць, зношваць, пашкоджваць ад частага ўжытку.

    • Ш. адзенне.
  2. Сціраць, націраць (скуру).

    • Цвёрды хамут шмуляе шыю.

|| зак. вышмуляць, .

шмыгаць, ; незак. (разм.).

  1. Хутка хадзіць, рухацца каля каго-, чаго-н., паміж кім-, чым-н.

    • Па вуліцы шмыгаюць машыны.
  2. Праходзіць, выходзіць хутка, незаўважана.

    • Як убачыць мяне, шмыгае за дзверы.
  3. Тое, што і шморгаць (у 3 знач.).

    • Ш. носам.

|| аднакр. шмыгнуць, і шмыгануць, .

|| наз. шмыганне, .

шнарыць, ; незак. (разм.).

Шукаць навобмацак або заходзіць, заглядваць у розныя месцы, шукаючы каго-, што-н.

  • Ш. па закутках.
  • Ш. вачамі (пільна ўглядацца, шукаць позіркам).

|| наз. шнаранне, .

шніцэль, , м.

Тонкая адбіўная ці рубленая катлета.

шнур, , м.

  1. Кручаная ці вітая тонкая вяроўка.

    • Нацягнуць ш.
    • Ш. з адвесам (у будаўнікоў, муляроў і пад.).
  2. Электрычны провад, які складаецца з некалькіх ізаляваных жыл (спец.).

  3. Вогнеправодны жгут, які перадае іскру выбуховаму рэчыву (спец.).

    • Дэтануючы ш.
  4. Чарада (птушак); шэраг аднародных прадметаў, размешчаных адзін за адным.

    • Паляцеў ш. гусей.
    • Цягнуцца шнурам фурманкі.
  5. Вузкая палоска зямлі.

    • Араць свой ш.

|| прым. шнуравы, .