Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шнуравацца, ; незак.

Зацягваць на сабе што-н. шнуруючы.

  • Ш. ў гарсэт.

|| зак. зашнуравацца, .

|| наз. шнураванне, .

шнураваць, ; незак.

  1. Сцягваць шнурком.

    • Ш. чаравікі.
  2. Прашываць шнурам.

    • Ш. інвентарную кнігу.
  3. Часта хадзіць, ездзіць узад і ўперад (разм.).

    • Ш. па вёсцы.

|| зак. зашнураваць, і прашнураваць, .

|| наз. шнураванне, і шнуроўка, .

|| прым. шнуравальны, .

шнурок, , м.

Тонкі шнур (у 1, 4 і 5 знач.), невялікі шнур.

  • Шнуркі з чаравікаў.
  • Ш. слядоў на снезе.
  • Зямля была пабіта на шнуркі.

шнуроўка, , ж.

  1. гл. шнураваць.

  2. Шнур на адзенні, абутку, а таксама само прашнураванае месца.

    • Распусціць шнуроўку на сукенцы.

|| прым. шнуровачны, .

шныпарыць, ; незак. (разм.).

  1. Заглядваць у розныя месцы, шукаючы, высочваючы каго-, што-н.

    • Ш. па кладоўках.
  2. Хадзіць, рухацца сюды-туды, у розных напрамках.

    • Па вуліцы шныпараць сышчыкі.

|| наз. шныпаранне, .

шнырыць, ; незак. (разм.).

  1. Тое, што і шнарыць.

  2. Тое, што і шныпарыць (у 2 знач.).

|| наз. шныранне, .

шок, , м.

Агульнае цяжкае парушэнне функцый арганізма ў выніку моцнага фізічнага пашкоджання ці псіхічнага ўзрушэння.

  • У стане шоку.
  • Траўматычны ш.

|| прым. шокавы, .

шолах, , м.

Лёгкае ледзь чутнае шапаценне, шорах, шоргат.

  • Ш. дрэў.

шолудзі, .

Заразнае скурнае захворванне, а таксама струпы, сып, якія паяўляюцца пры гэтым захворванні на скуры пад валасамі.

шомпал, , м.

Стрыжань для чысткі і змазвання канала ствала ручной агнястрэльнай зброі, а таксама, у старажытнасці, для забівання з дула зарада ў пісталеты і стрэльбы.

  • Даць шомпалаў (пакараць, наносячы ўдары такімі стрыжнямі; уст.).

|| прым. шомпальны, .