шантажыст, ✂, м.
Той, хто займаецца шантажом.
|| ж. шантажыстка, ✂.
|| прым. шантажысцкі, ✂.
шантрапа, ✂, ж., зб. (разм. лаянк.).
Пусты, нікчэмны чалавек.
- Не вадзіся з усякай шантрапой.
шанцаваць, ✂; безас.; незак.
Пра ўдачу ў чым-н.
|| зак. пашанцаваць, ✂.
|| наз. шанцаванне, ✂.
шапавал, ✂, м. (уст.).
Майстар, які вырабляе валеннем шэрсці капелюшы і інш. рэчы.
шапавальны, ✂.
Звязаны з апрацоўкай шэрсці шляхам узбівання, разрыхлення яе.
шапавальня, ✂, ж.
Майстэрня або памяшканне, дзе апрацоўваюць шэрсць для прадзення, валення.
шапацець, ✂; незак.
Абзывацца шолахам, шумець чым-н. сухім або ўтвараць шолах, шум.
- Шапаціць чарот на беразе возера.
- Ніва шапаціць спелымі каласамі.
|| наз. шапаценне, ✂.
шапка, ✂, ж.
-
Галаўны ўбор, звычайна цёплы, мяккі.
- Зімовая ш.
- У шапцы або без шапкі (таксама наогул з пакрытай ці не пакрытай галавой).
- Валасы шапкай (пра пышныя валасы).
- На злодзеі і ш. гарыць (прыказка пра вінаватага ў чым-н. чалавека, які сам сябе выдае чым-н.).
- Па Сеньку і ш. (прымаўка пра таго, хто не заслугоўвае лепшага).
- Шапкамі закідаем (ужыв., калі выхваляюцца чым-н., у знач.: лёгка адолеем, пераможам).
-
перан. Тое, што мае форму купала.
- Шапкі хвой.
- Снегавыя шапкі дрэў.
-
Тое, што і шапачка (у 2 знач.).
-
Загаловак буйным шрыфтам, агульны для некалькі артыкулаў у газеце, а таксама назва ўстановы-выдаўца, серыі і
пад., якая змяшчаецца на тытульным лісце кнігі над загалоўкам (спец.).
- Бюлетэнь выдаецца пад шапкай міністэрства.
-
Верхні брус над дзвярамі, акном для мацавання іх (спец.).
◊
Па шапцы даць каму (разм.) — выгнаць, зняць з работы.
На разбор шапак (прыйсці, паспець, з’явіцца і пад.) (разм.) — к канцу, калі ўсе разыходзяцца,
усё скончылася.
Шапка валіцца (разм.) — пра што-н. надта высокае.
Шапка расце на галаве (разм.) — пра вялікі страх.
|| памянш. шапачка, ✂.
|| зневажальная форма: шапчына, ✂.
|| прым. шапачны, ✂ і шапкавы, ✂.
- На шапачны разбор прыйсці, паспець і пад. (тое, што і на разбор шапак).
- Шапачнае знаёмства (выпадковае; разм.).