Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шапкаваць, ✂; незак. (разм.).

  1. Уніжальна прасіць каго-н. аб чым-н.

  2. Рабалепстваваць, нізкапаклоннічаць; вітацца, знімаючы шапку.

|| наз. шапкаванне, ✂.

шаптала, ✂, ж.

Сушаныя на сонцы абрыкосы або персікі з костачкамі.

шаптацца, ✂; незак.

Гаварыць паміж сабой шэптам.

  • Шапталіся ў кутку суседкі.

|| наз. шаптанне, ✂.

шаптаць, ✂; незак.

Гаварыць шэптам.

  • Ш. на вуха каму-н.
  • Ш. малітвы.

|| аднакр. шапнуць, ✂.

|| наз. шаптанне, ✂.

шаптун, ✂, м.

  1. Чалавек, які шэпчацца.

  2. перан. Пляткар, распаўсюджвальнік чутак.

  3. Знахар, чараўнік (уст.).

|| ж. шаптуха, ✂.

шапялявіць, ✂; незак.

Тое, што і шапяляць.

|| наз. шапяляўленне, ✂.

шапялявы, ✂.

  1. Які вымаўляе свісцячыя гукі (с, з) падобна да шыпячых (ш, ж).

    • Шапялявае дзіця.
  2. Пра свісцячыя зычныя гукі: які вымаўляецца блізка да шыпячых.

    • Ш. гук.
    • Шапялява (прысл.) вымаўляць «с».

|| наз. шапялявасць, ✂.

шапяляць, ✂; незак.

Гаварыць невыразна, з шапялявым адценнем.

|| наз. шапялянне, ✂.

шар, ✂, м.

  1. У матэматыцы: частка прасторы, абмежаваная сферай.

    • Паверхня шара.
  2. Прадмет такой формы.

    • Паветраны ш. - 1) лятальны апарат, які паднімаецца ў паветра лёгкім газам, што запаўняе яго шарападобную абалонку; 2) шарападобная цацка ў выглядзе абалонкі, напоўненай паветрам або газам.
    • Зямны ш. (планета Зямля).
    • Хоць шаром пакаці (нічога няма, зусім пуста).

|| памянш. шарык, ✂.

|| прым. шаравы, ✂.

шарабан, ✂, м.

Лёгкі, звычайна двухколавы экіпаж.

|| прым. шарабанны, ✂.