Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чацвёрка, , ж.

  1. Лічба 4.

    • Напісаць чацвёрку.
  2. Школьная адзнака «добра» (разм.).

    • Атрымаць чацвёрку па хіміі.
  3. Запрэжка ў чатыры кані.

    • Пад’ехаць на чацвёрцы.
  4. Колькасць каго-, чаго-н. у чатыры адзінкі; чатыры аднародныя прадметы.

    • Ч. самалётаў.
  5. Назва чаго-н. абазначанага лічбай чатыры (трамвая, тралейбуса і пад.).

    • Ч. ходзіць па кароткім маршруце.

|| прым. чацвёрачны, .

чацвёртакласнік, , м.

Вучань чацвёртага класа.

|| ж. чацвёртакласніца, .

чацвёрты, .

  1. гл. чатыры.

  2. Які атрымліваецца ад дзялення на чатыры.

    • Чацвёртая частка (адна чвэрць).
    • Адна чацвёртая (наз.).

чацвярны, (разм.).

  1. Які складаецца з чатырох аднародных або падобных частак.

  2. У чатыры разы большы, павялічаны ў чатыры разы.

    • У чацвярным памеры.

чацвярня, , ж. (разм.).

Чацвёра дзяцей, народжаных адной маці адначасова; чацвёра блізнят.

  • Нарадзілася ч.

чацвяртак, , м. (уст.).

  1. Сярэбраная манета вартасцю ў чвэрць рубля, дваццаць пяць капеек.

  2. Чвэрць надзела (пра зямлю).

    • На жвірыстым чацвертаку нічога не расло.

|| прым. чацвертаковы, .

чацвярціна, , ж. (разм.).

  1. Чацвёртая частка чаго-н.

    • Ч. яблыка.
  2. Чацвёртая частка бервяна, распілаванага ўдоўж накрыж (спец.).

  3. Старажытная пасудзіна ёмістасцю ў адну чацвёртую частку вядра.

  4. Тое, што і чацвяртак (у 2 знач.).

|| памянш. чацвярцінка, .

чацвярцінка, , ж.

  1. гл. чацвярціна.

  2. Бутэлька гарэлкі ці віна ёмістасцю ў адну чацвёртую частку літра (разм.).

чацвярцічны, , (спец.).

Звязаны з другім перыядам кайназойскай эры.

  • Чацвярцічныя выкапні.

чацвярык, , м.

  1. Старая мера аб’ёму сыпкіх цел; адна восьмая частка чвэрці.

    • Ч. пшаніцы.
  2. Чатыры кані ў адной запрэжцы.

    • Ехаць на чацверыку.

|| прым. чацверыковы, .