Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чачотка1, , ж.

Невялікая пеўчая птушка сямейства ўюрковых.

чачотка2, , ж.

Хуткі рытмічны танец з дробным прыстукваннем абцасамі аб падлогу.

|| прым. чачотачны, .

чачотка3, , ж.

Від бярозы з прыгожай узорнай драўнінай на разрэзе; карэльская бяроза.

|| прым. чачоткавы, .

  • Чачоткавая шкатулка.

чаша, , ж.

  1. У мінулым: круглая пасудзіна для віна.

    • Сярэбраная ч.
  2. Якая-н. пасудзіна, ёмішча круглай формы.

    • У бронзавай чашы гарэў вечны агонь.
  3. перан. Вялікі натуральны або штучны рэзервуар.

    • Сіняя ч. возера.

  • Перапоўніць чашу цярпення (высок.) — пазбавіць сіл, магчымасці цярпець, выносіць што-н.

  • Дом — поўная чаша — багаты, заможны.

чашалісцік, , м. (спец.).

Адзін з зялёных лісцікаў, якія ўтвараюць чашачку кветкі.

чашачка, , ж. (спец.).

Знадворнае зялёнае покрыва кветкі, якое ахоўвае бутон.

чашчавік, , м. (абл.).

Грыб-падбярозавік.

  • У бярэзніку сустракаліся чырвоныя падасінавікі і белыя чашчавікі.

чая...

Першая частка складаных слоў; «чая...» пішацца, калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, і ўжыв. са знач.:

  • 1) тое, што і «чае...» (у і знач.), напр. чаявод, чаяводства, чаяводчы;
  • 2) які мае адносіны да чаю (у 3 знач.), напр. чаялюб, чаяпіцце.

чаяваць, ; незак. (разм.).

Праводзіць час за піццём чаю, піць чай.

|| наз. чаяванне, .

чаявод, , м.

Спецыяліст па чаяводству.